Ніва № 16 (3075), 19 красавіка 2015 г.

Мультфільм жахаў

Віктар САЗОНАЎ

Ну вось і дачакаліся. Дэкрэт пра „тунеядцаў” падпісаны. Правільна то ён называецца цалкам незразумелым для недасведчанага вуха словазлучэннем дэкрэт „Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. Але ў народзе яго ўжо назвалі больш зразумелай і дастаткова канкрэтнай фразай, якая паказвае самую яго сутнасць — падатак на паветра, бо плаціць трэба насамрэч толькі за тое, што чалавек больш чым паўгода знаходзіцца на гэтай зямлі і, адпаведна, дыхае гэтым паветрам.

Адразу ўспамінаецца некалі вельмі папулярны мультфільм пра Чыпаліна. Менавіта там упершыню быў уведзены падатак на паветра. Было насамрэч смешна гэта пачуць. І мы смяяліся, і нават не здагадваліся пра тое, што такі падатак можа існаваць дзе-небудзь яшчэ акрамя смешнай дзіцячай казкі.

Але зараз не да смеху. І не таму, што нейкай колькасці так званых дармаедаў прыйдзецца заплаціць нейкую колькасць рэальных грошай, якіх у іх тэарэтычна быць не павінна. І ўсё гэта дзеля таго, каб утрымліваць нейкую колькасць непатрэбных работнікаў, якія будуць адсочваць тых дармаедаў, каб забраць у іх гэтыя грошы. Атрымліваецца нейкае замкнёнае кола з абракадабры. Мультфільм жахаў. Страшна падумаць, што ж будзе далей. Што яшчэ яны прыдумаюць?

А нешта ж абавязкова прыдумаюць. Дармаедскія грошы не могуць уратаваць эканоміку краіны, нават калі ўявіць, што ўсе „тунеядцы” Беларусі сапраўды заплацяць неабходную суму. Што яна значыць для краіны?

Але ж і плаціць пакуль што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF