Ніва № 16 (3075), 19 красавіка 2015 г.

Музычна-спартыўны Дзень Волі

Ганна КАНДРАЦЮК

З набрынелага, чорнага неба шпарыў дождж. У гэты раз, як ніколі, само надвор’е вырашала пра ажыццяўленне класнай ідэі. Святкаванне Дня Волі ў КузніцыБеластоцкай мела пачацца футбольным матчам за кубак Язэпа Варонкі. Драўляны кубак выразаў сам Уладзімір Наумюк, народны мастак з Канюкоў. Згодна пачатковай задуме матч мелі сыграць мясцовыя хлопцы з беларускай камандай. У такі спосаб арганізатары мелі адкрыць кузніцкую моладзь на асобу першага прэм’ерміністра БНР, народжанага напрыканцы ХІХ стагоддзя ў іх мясціне. Аднак у здзяйсненні спартыўнага свята ў пачатковай задуме перашкодзіла не адно надвор’е. Школьныя ўлады не былі зацікаўлены прапановай арганізатараў, на матч не прыйшоў ніхто са школьнікаў і настаўнікаў. Праўда, для ўдзельнікаў беларускага свята была адкрыта школьная спартыўная зала. З другога боку, спаборніцтва ў закрытай зале неяк замаскіравала кузніцкі астракізм. Да гэтага яшчэ даходзіў шок, якія ўспыхнуў на пачатку матча. Лукаш Леанюк, які на свае плечы ўзяў ролю не толькі арганізатара, але і капітана футбольнай каманды, не хаваў хвалявання. Хапіла глянуць на крутых сапернікаў, каб адчуць жах:

— Каб ведалі, што так будзе, то запрасілі б на нашае месца хлопцаў з Ягелёніі! — ратаваў жартам безнадзейную сітуацыю.

У ролі сапернікаў мелі выступіць студэнты Акадэміі фізічнага выхавання з БелайПадляшскай, чыстай вады спартсмены.

— Раструшчаць нас у пыл! — паўтараў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF