Ніва № 15 (3074), 12 красавіка 2015 г.

Дзень Волі — свята шчаслівых беларусаў

Ганна КАНДРАЦЮК

25 сакавіка — свята вольных беларусаў. Так гэты дзень, паслядоўна з году ў год, называе дырэктар Бельскага белліцэя Андрэй Сцепанюк. Яго словы ідуць разам з практыкай — у гэты дзень ліцэісты звольненыя ад урокаў. Сёлета святочны час правялі пад белчырвонабелымі сцягамі, ладзячы моладзевыя турніры і беларускую дыктоўку.

Старшыя Беларускага саюза ў РП Яўген Вапа ў сваю чаргу Дзень Волі называе святам годных беларусаў. Яго словы поўнасцю сугучныя беластоцкім святкаванням. Прысутнасць на святкаванні Свята Незалежнасці гэта не толькі патрыятычны абавязак, але і гонар.

З году ў год на свята збіраецца ўсё большая, шматпакаленневая грамада, прыязджаюць людзі з іншых гарадоў ды глыбінкі. У такія моманты як ніколі назіраецца адраджэнне беларускай нацыянальнай мяншыні — зразумела, на меру нашых магчымасцей. Самым відавочным прызнакам адраджэння з’яўляецца прысутнасць здзейсненых і шчаслівых людзей. Аказваецца, гэтая прыкмета найбольш важная для захавання нацыі. Наш славуты Тадэвуш Касцюшка, змагар за свабоду амерыканскага, польскага і беларускага народаў, паўтараў: „Каб народ меў волю на існаванне, каб жыў і развіваўся, ён павінен найперш быць шчаслівым!”.

Да такой менавіта катэгорыі людзей можна аднесці асобы ўзнагароджаныя сімвалічнымі белчырвонабелымі кветкамі: Іаанну Троц, Тамаша Ціханюка і Міколу Ваўранюка.

* * *

Мікола Ваўранюк (на здымку справа) (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF