Ніва № 15 (3074), 12 красавіка 2015 г.

Целушэцкія крашанкі

Іаанна ЧАБАН

У Целушках на адным з панадворкаў вялікая чарада рабенькіх курэй, пасярод іх некалькі вельмі прыгожых пеўняў, якіх прабую зняць сваім фотаапаратам.

— А вы што, курэй будзеце здымаць? — зяйздросцяць вясковыя жанчыны, мабыць, „у вас не ўсе ў хаце”.

Тым часам куры асцярожна падыходзяць да фотаапарата. Першым крочыць певень, які зараз жа пачынае свой канцэрт. Курэй і пеўневых спеваў паяўляецца штораз больш. Адзін перад другім выпінаюць свае грудзі, узлахмачваюць пер’е, лапочуць крыламі. Любяць, калі іх заўважаюць і цэняць. У давелікодным перыядзе цэняць іх, мабыць, асабліва. Калісь на Вялікдзень у вёсцы з’ядалі сапраўды шмат яек. Збіралі іх у карзінкі цягам цэлага Вялікага посту. Свянціць насілі яйкі белыя, аблупленыя, дзецям давалі каляровыя і ўзорыстыя.

— Засвецяць васкавую свечку, — кажа 86-гадовая Надзея Андраюк з Целушок, — па яйку гэтым воскам іголкай кап, кап, кап, тады кінуць у фарбу, што плахты фарбаваць, а найчасцей у цыбульнік. Яны становяцца рабенькія, а там, дзе воск — беленькія. Малявалі розныя кветкі і „Хрыстос Воскрэсе” пісалі. Усе так рабілі. Калісь дзяцей было шмат, а кожны стараўся панесці як найлепшае „волочэбно”.

У адрозненні ад вёсак Гродзеншчыны, тут дзецям не дазвалялі ісці да сваіх хросных бацькоў і прасіць у іх валачобнага. Трэба было яго чакаць у хаце. Хросныя бацькі ў асноўным прыносілі хроснікам яйкі, але трапляліся і цукеркі. Гэтымі яйкамі целушэцкія дзеці гулялі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF