Ніва № 15 (3074), 12 красавіка 2015 г.

Пра менш вядомы Райск (ч. ІІІ)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

А цяпер можа крыху пра кніжку — звяртаюся да спадарыні Ірэны ЦІШУК. — Яна ў агульнасці расказвае пра лёс нейкага тутэйшага хлопца, які ўсё беспаспяхова шукае свайго шчасця: спярша дзяўчына, за якою ён свету не бачыў, не хацела на яго звяртаць увагі, пасля ейнай смерці ён шукае кантакту з пазнаным раней кумірам-чырвонаармістам, які мае быць яго кампаньёнам-партызанам...

— Кніжку Шулецкай можна прачытаць не адводзячы вачэй, але для мяне, цяпер, гэта нейкае звычайнае апавяданне. Калі я стала знаёміцца з той нашай ваеннай гісторыяй, дык гэта былі жывыя раны. Я нарадзілася амаль дзесяць гадоў пасля тае трагедыі нашай вёскі, але ўсё яшчэ яна была жывая ва ўспамінах людзей. Аўтарка, Мар’я Шулецкая, жыла ва ўдавіцы — Вікторыя яна называлася. Калі б я была на яе месцы, дык нічога аўтэнтычнага тут не пісала б, бо ж кожны можа праверыць факты і нешта аўтарцы закінуць. Калісь нам гаварылі, што гэта быццам гісторыя. Але тут нашай гісторыі няма; ну, можа крышку. Але нават тыя прысутныя ў кніжцы апісанні прыроды не супадаюць з нашай рэальнасцю.

— Сам факт расправы з вёскай ёсць...

— Сам гэты факт, але ўсё іншае не надта. Калі наша сям’я ў 1955 годзе перабралася з калёніі ў вёску, я той час выдатна памятаю. І я помню тую жанчыну, аўтарку; я помню яе прычоску, твар, яе цёмна-сіні жакет. Тады я ў школу не хадзіла. А як пайшла ў школу, то тая кніга ўжо была, хаця выдадзена яна была (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF