Ніва № 15 (3074), 12 красавіка 2015 г.

Не рыдай мяне маці

Марыя САШКА

Сонца ўжо села за лесам пакрытым першай мяккай зеленню, калі Марыя, адзінокая, жывучая ў невялікім доме ля чатырох бяроз, першы раз за цэлы дзень прысела адпачыць. Паўло, верны спадарожнік яе жыцця, адышоў два гады таму, сэрца проста закалола, не змог працярпець смерці сына. „Паўлуша, Паўлік ты мой, саколік, завінуўся ты ў хвіліну, прыйшла ад кароў, а ты сядзіш, радыё слухаеш, ды ўсё, бывала, Італію шукаеш, як бы сынок меў там выступаць, адазвацца — мёртвы сядзіш!.. Іншых дзяцей у нас не было, чамусьці не выйшла, на каго віну складаці? Сёння б як золата знайшлі!” — гаравала маці. Стараліся, гадавалі, вучылі Пятрушаньку, а ён паехаў на Сіцылію збіраць вінаград і памідоры, дзе фірмавыя нашы арганізатары, злыдні — як аказалася, абяцалі добрую працу няцяжкую і заработак. Вярнуўся адтуль сыночак у труне жалезнай, бацькам яго не паказалі (можа там не ён, а жыве шчэ недзе, вернецца?). Голасна было тады, рэкеціры — ганг, вымагаючы аддаваць кожнаму з хлопцаў стаўку грошай — білі непаслухмяных палкамі і ланцугамі, свае сваіх, польскія польскіх. Суды не памаглі, ніхто амаль нічога не выясніў; італьянцы, усміхаючыся, гаварылі ціхенька, што іх мясцовая „cosa nostra” гэта шалуха-пыл пры магутным і ў іх „Don Giuseppe Polacco”, якому з павагай казыралі-салютавалі там усе карабінеры. Пятрушаньку шукалі, нібы шум рабілі, а яго мора выкінула далёка ад мястэчка, якое ва ўсім маўчала, „нічога не ведала”... У нас і пахавалі Пятрушаньку, потым і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF