Ніва № 15 (3074), 12 красавіка 2015 г.

Гарадоцкія навіны

Міра ЛУКША

У 1994 г. паказаўся быў першы нумар двухмесячніка Wiadomości Gródeckie — Гарадоцкія навіны, які з 1995 г. стаў штомесячнікам. Яшчэ раней, 27 мая 1990 г., у час першых дэмакратычных самаўрадавых выбараў, падчас выбарчай кампаніі паказаўся быў «Голас Гарадка» — часопіс Беларускага дэмакратычнага аб’яднання ў Гарадку, якое атрымала 17 з 20 мандатаў. Задумшчыкам узнікнення і працягу гміннага часопіса быў Лявон Тарасэвіч, цяпер сусветна вядомы мастак і педагог, прафесар Акадэміі мастацтваў у Варшаве, інцыятар і першы старшыня Таварыства сяброў Гарадоцкай зямлі, прыхільнік і абаронца гістарычнай беларускай культурнай тоеснасці гміны і рэгіёна, беларускі дзеяч, які ад канца васьмідзясятых гадоў жыве і стварае ў арандаваным, а пасля купленым у гміны даваенным школьным будынку ў вёсцы Валілы. Таварыства сяброў Гарадоцкай зямлі, якога дзеячамі з’яўляюцца найбольш актыўныя жыхары і супрацоўнікі «Гарадоцкіх навін», выдала пазалетась зборнік легенд, павер’яў, забабонаў і знахарскіх замоў ды працэдур «Знахар гарадоцкі», сабраных лесніком Адамам Ціунчыкам з лясніцтва Смалярня Надлясніцтва Валілы, два выпускі альбома «Гарадок у старой фатаграфіі». Прафесар Лявон Тарасэвіч і галоўны рэдактар Юрка Хмялеўскі былі заснавальнікамі выдання «Гарадоцкія навіны». Паводле Лявона Тарасэвіча, каб існавала дэмакратыя — патрэбныя незалежныя СМІ: «Ва ўсякіх дэмакратычных пачынаннях, калі мы хочам, каб яны былі добра зроблены, павінны прысутнічаць тры сілы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF