Ніва № 15 (3074), 12 красавіка 2015 г.

Сцэнічнае слова 2015

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Пятнаццаць асобных выканаўцаў і тры тэатры малых форм адрэкамендаваліся на сёлетнім, ужо трыццаць шостым, выпуску конкурсу «Сцэнічнае слова», арганізаванага Галоўным праўленнем Беларускага грамадска-культурнага таварыства. На гэты раз на сцэне беластоцкай сядзібы БГКТ выступіла выключна моладзь ліцэяў з навучаннем беларускай мове ў Бельску-Падляшскім і Гайнаўцы. Не падахвоціліся ўдзельнічаць — як да гэтага часу бывала — ліцэісты з іншых мясцовасцей (напрыклад, з Беластока і Саколкі) ці студэнты. Узровень конкурсу, так прызналася ў размове з «Нівай» сяброўка журы, навуковы супрацоўнік Універсітэта ў Беластоку Аліна Філіновіч, быў вельмі разнастайны.

Многа твораў моладзь зачарпнула з класікаў беларускай літаратуры, выкарыстоўваючы тэксты Уладзіміра Караткевіча, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы або Максіма Танка. Было таксама шмат твораў сучасных аўтараў — Віктара Шніпа, Юркі і Ларысы Геніюшаў, Сакрата Яновіча ці Міхала Андрасюка. 30 сакавіка, адкрываючы конкурсныя змаганні, старшыня БГКТ Ян Сычэўскі звярнуўся да ўдзельнікаў:

— Я думаю, што «Сцэнічнае слова» гэта важная для вас падзея, таму што дэкламуеце беларускія вершы і прозу. Важная ў конкурсе тэатральная форма, таму што вы павінны паказаць свае здольнасці як акцёры, павінны ўвайсці ў душу іншага чалавека, не заўсёды добрага, часам і дрэннага, і шкоднага, а часам нават і злачынцы. Вось чаму я вітаю асабліва акцёраў, якія ёсць сярод вас, і, магчыма, у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF