Ніва № 15 (3074), 12 красавіка 2015 г.

У гонар айца Канстанціна Байко

Аляксей МАРОЗ

У Агульнаадукацыйным ліцэі з навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім моладзь пад наглядам настаўніцы праваслаўнай рэлігіі Эвы Астапковіч 26 сакавіка наладзіла вечарыну, прысвечаную святару, настаўніку і лекару, мітрафорнаму протаіерэю Канстанціну Байко. Нарадзіўся ён, правёў дзяцінства і пахаваны ў Белавежы, але яго жыццё праходзіла, між іншым, у Бельску-Падляшскім, дзе працаваў у карысць беларускага школьніцтва. Вучыў ён праваслаўнай рэлігіі ў белліцэі і іншых школах горада, выконваў абавязкі настаяцеля Уваскрэсенскага прыхода. Удзельнікі вечарыны выявілі надзею, што айцец Канстанцін Байко, які пакорліва перанёс здзекі ў турмах і на ссылцы ў Савецкім Саюзе ды перацярпеў шматлікія жыццёвыя складанасці, у будучыні будзе ўключаны ў лік святых Праваслаўнай царквы.

Дырэктар Бельскага белліцэя Андрэй Сцепанюк прывітаў гасцей, сярод якіх былі святары на чале з бельскім благачынным, мітрафорным протаіерэем Лявонціем Тафілюком, сямейнікі айца Канстанціна Байко, пасол Сейма Яўген Чыквін, бургамістр Бельска-Падляшскага Яраслаў Бароўскі, самаўрадаўцы, дырэктары бельскіх асветных і культурных устаноў ды Караль Усакевіч з Інстытута нацыянальнай памяці, каардынатар VІ выпуску праекта «Камяні памяці — з малітвай Айчыне 1939-1989 — школьны год 2014/2015», у рамках якога была арганізавана вечарына. Вялікі калідор на другім паверсе белліцэя запоўнілі моладзь, настаўнікі і бяльшчане, якія прыйшлі ўшанаваць памяць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF