Ніва № 15 (3074), 12 красавіка 2015 г.

Насуперак дзяржаўнаму інтарэсу?

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Пасля апошніх парламенцкіх выбараў у Беларусі ў 2012 годзе Місія назіральнікаў АБСЕ ацаніла: выбары не былі ні свабоднымі, ні бесстароннімі. Сцвердзіла: «Свабодныя выбары азначаюць, што людзі могуць свабодна выказваць свае погляды, арганізоўвацца і старацца за пасаду. Падчас гэтых выбараў гэтага не было. Многія вядомыя палітыкі, якія маглі б адыгрываць важную ролю ў выбарах, заставаліся ў турме або не ўдалося ім зарэгістраваць сваю кандыдатуру з за рашэння суда. ЕС, уключаючы Польшчу, не лічыць іх выбарамі». Гэта азначала, што былі перапынены якія-небудзь кантакты з беларускім парламентам на міжпарламенцкім узроўні, у тым ліку замарожаны ўзаемныя візіты.

Тым часам беларускі парламент нядаўна наведаў падляшскі дэпутат ад СЛД Яўген Чыквін, старшыня сеймавай групы па супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь, якая была створана па яго ініцыятыве ў ліпені 2013 года, быццам у альтэрнатыву да ўжо існуючай групы па Беларусі пад старшынствам дзейнага старшыні парламенцкай камісіі замежных спраў, падляшскага дэпутата ад ГП Роберта Тышкевіча. Калі я пра гэта даведаўся, успомніў, што на сустрэчы ў пачатку снежня мінулага года, якую правялі дэпутаты альтэрнатыўнай групы па супрацоўніцтве з РБ з паслом Беларусі ў Варшаве Аляксандрам Авяр’янавым, ён тады пераконваў іх наступным чынам:

— Я прапаную аднавіць адносіны з нашым парламентам. ЕС, Еўрапейскі парламент могуць гаварыць што заўгодна ўвесь час, а мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF