Ніва № 15 (3074), 12 красавіка 2015 г.

Пралом ці медыяльная сечка?

Мікола ВАЎРАНЮК

Беларускую частку Белавежскай пушчы замежнікі будуць наведваць без візаў. Яны змогуць знаходзіцца ў нацыянальным парку без іх на працягу трох дзён. Гэта прадугледжана ўказам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 115 ад 9 сакавіка. Як паведаміла агенцтва БЕЛТА, дакумент прыняты з мэтай развіцця трансгранічнага турызму, а таксама для павышэння эфектыўнасці выкарыстання ў Белавежскай пушчы аб’ектаў турыстычнай інфраструктуры. Патрапіць у нацыянальны парк замежнікі змогуць праз пункт пропуску Перароў — Белавежа. Для гэтага яны мусяць мець адпаведны дакумент. Які? А вось гэта пакуль невядома. Ён мусіць быць на працягу трох месяцаў распрацаваны і зацверджаны беларускім урадам.

Падабаецца мне такі падыход. Адтрубілі на ўвесь свет пра пэўнае рашэнне, а як яго рэалізаваць — паняцця не маем. Будзем разлічваць на само жыццё. Скажы якому немцу ці англічаніну, што так можна рабіць, далібог не паверыць.

Ад часу, калі прагучала гэтая навіна, спакою не давала мне пытанне: чаму якраз улады Беларусі рашылі зрабіць дзіру ў непраходнай мяжы якраз у Белавежскай пушчы ды толькі там? Больш зразумелым крокам быў бы ўвод малога памежнага руху. Тут і працэдуры падрыхтаваныя, і насельніцтва паабапал мяжы гэтага чакае. Але не, не будзем карыстацца праверанымі сродкамі. Замест таго прыдумаем наш уласны ровар, непадобны на ніякі іншы.

Для чаго? Калі не вядома, у чым рэч, то пераважна рэч у грашах. І гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF