Ніва № 15 (3074), 12 красавіка 2015 г.

Слова тваё

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Давялося мне нядаўна некалькі гадзін ехаць рэйсавым аўтобусам у кампаніі іншых пасажыраў. Сярод іх былі і дзве манашкі, няважна якога ордэна і кляштара. Важна тое, што цягам гэтых трох-чатырох гадзін сёстры не замаўкалі ні на хвіліну. Я, канешне, разумею, што гэтыя Хрыстовыя нявесты не давалі зароку суцэльнага маўчання, але каб такое слоўнае нетрыманне... Міжволі іхнюю гучную гутарку былі змушаны цэлы гэты час слухаць усе іншыя. Нават не буду тут унікаць у змест той чужой, хоць фактычна публічнай, шматслоўнай размовы. Гэта была б куды больш сумная тэма. Але вось што падумалася мне. Адным з самых вялікіх грахоў чалавека з’яўляецца нястрыманасць у словах. А слова, як вядома — як птушка: вылеціць і назад не зловіш. Як той казаў, сліны не падымеш, а слова не вернеш.

Колькі разоў нам даводзілася шкадаваць пра сказанае. Прынамсі ў сто разоў больш, чым пра непрамоўленае. У час Вялікага посту адны адмаўляюцца ад забаваў, іншыя — ад алкаголю, трэція — ад ежы, галадаюць і амаль падаюць з за гэтага ў непрытомнасць. Напэўна, такія абмежаванні ў гульбе, пітве і ядзе слушныя, маюць пад сабой і даўнюю традыцыю і рацыю. Але нястрыманасць у словах, на маю думку, гэта куды большы грэх. Нашы неасцярожныя, неабачлівыя словы крыўдзяць блізкіх, выклікаюць негатыўныя наступствы і зваротную адмоўную рэакцыю. Нашы паспешлівыя катэгарычныя ацэнкі іншых і радыкальныя высновы пра нейкія падзеі часта бываюць памылковымі, альбо павярхоўнымі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF