Ніва № 15 (3074), 12 красавіка 2015 г.

Найбольшы цуд хрысціянства

Юрка ЛЯШЧЫНСКІ

Хочаш таго ці не хочаш, свядома ці падсвядома пачынаеш гаварыць малітву. Вусны самі складаюцца да малітвы. Нават не задумоўваючыся чаму. А па целе праходзяць дрыжыкі.

Стан такой дзіўнай духовай узбуджанасці ўтрымліваецца некалькі гадзін, а ў памяці застаецца нават на гады. Гэта самыя частыя ўражанні, які спадарожнічаюць падчас наведвання Грабніцы (Труны) Гасподняй у храме Уваскрэсення Гасподняга ў Іерусаліме. Хаця само наведванне святога месца так турысту, як і паломніку трывае ўсяго адну хвіліну.

Найсвяцейшае і найважнейшае месца для ўсіх хрысціян у свеце — царква Труны Гасподняй або інакш Уваскрэсення Гасподняга ў Іерусаліме.

Базіліка Труны Гасподняй знаходзіцца ў хрысціянскім раёне Старога Горада Іерусаліма, які сам падзяляецца на чатыры часткі: габрэйскую, мусульманскую, армянскую і, менавіта, хрысціянскую.

Базіліка Труны Гасподняй не з’яўляецца ўласнасцю толькі аднае Хрысціянскае царквы. Валодаюць ёю тры канфесіі: Грэчаскі праваслаўны патрыярхат Іерусаліма, Каталіцкую царкву прадстаўляюць браты францысканцы ды Армянская апостальская царква. Падчас галоўных святаў святую літургію служыць могуць таксама духоўныя Сірыйскай, Эфіопскай і Копцкай усходніх цэркваў. І кожная канфесія мае свае вызначаныя месцы, якімі апякуецца. Сама Грабніца Гасподняя належыць да праваслаўных грэкаў, але ўвахода пільнуюць прадстаўнікі трох канфесій. А яшчэ больш сітуацыю ўскладняе і тое, што ключамі да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF