Ніва № 14 (3073), 5 красавіка 2015 г.

97-я ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі

Яўген ВАПА

Месяц сакавік — вельмі важны для беларускай дзяржаўнасці ў яе навейшай гісторыі. Менавіта ў сакавіку маем дачыненне да дзвюх падзей, што адзначыліся сваёй важнасцю не толькі на наступныя пакаленні, але і стагоддзі беларускага лёсу. Спачатку летуценная мара беларускіх палітычных рамантыкаў знайшла выяўленне ў Акце 25 сакавіка 1918 г. і абвяшчэнні незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Быць гаспадарамі на сваёй зямлі, не толькі ў сялянскім сэнсе, але і гаспадарыць беларусам з беларускага пункту гледжання ў сваёй дзяржаве — гэта менавіта самае важнае ў выспяванні палітычнай спеласці нашага народа. А народы і дзяржавы пры канцы Першай сусветнай вайны выбіваліся на незалежнасць не толькі палітычнымі дэкларацыямі, але і тысячамі ахвяр, прынесенымі ў змаганнях за сваё права на існаванне на новай, палітычнай карце Еўропы. Такія ахвяры былі прынесены і нашымі продкамі. Аднак суседзі аказаліся надта моцнымі ў мілітарным плане і бязлітаснымі ў палітычным. Здаўна вядома, што ў палітыцы няма аніякіх сантыментаў, пра што ўвесь час забываюцца прэтэндэнты ў беларускую палітыку. Для нас, беларусаў Беласточчыны, уваход у вялікую палітыку Першай сусветнай вайны з усімі яе паслядоўнасцямі заўсёды будзе асацыявацца з прыпадаючай у гэтым годзе сотай гадавінай бежанства нашых продкаў у глыб Расеі. Усе жахі гэтага перыяду сталі асновай беларускай гістарычнай памяці нашай сялянскай Беласточчыны. Таму (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF