Ніва № 14 (3073), 5 красавіка 2015 г.

Велікапосныя стравы спадарыні Надзі

Іаанна ЧАБАН

Надзея Андраюк нарадзілася ў 1929 г. у прынарваўскіх Целушках. Ад замуства называюць яе „Д’ядінка”.

У вёсцы спыняецца аўтакрама з харчовымі прадуктамі. Пасярод невялікай чаргі пакупнікоў удавец — сусед спадарыні Надзі. „Добрая жанчына, — кажа пра яе, — у нашай вёсцы іншых няма. Кепскія даўно паўміралі, толькі добрыя засталіся”.

Надзея, нягледзячы на перадсвяточныя заняткі (якраз чысціць ходнікі), не адмаўляецца прысвяціць свой час незнаёмай. На лавачцы сядзець яшчэ халаднавата, таму бабуля запрашае мяне ў цёплую драўляную хатку. Жыве адна, але, дзякаваць Богу, яшчэ ў сілах нават нарубаць сабе дроў і прынесці дахаты. Вельмі добра выглядае ў чорнай, шарсцяной, абвязанай кругом галавы і шыі хустцы. Сёння памыла галаву, таму не здымае яе нават у цёплай хаце. Надзея наракае на кепскі слых і памяць, але вельмі стараецца адказаць на кожнае маё пытанне. Ад часу да часу запыняемся ў нашай целушэцка-крынскай размове, каб растлумачыць усе незразумелыя словы.

— Калісь людзі шчыра пасцілі, нават малака не спажывалі, — гаворыць мая субяседніца.

За кухню ў хаце спадарыні Надзі адказвала не мама, але баба Лявося. Калісь каструль не было і ўсё варылі ў гліняных гаршках. Нават пабітых не выкідалі. Лопнецца, дык дротам аплятуць, каб не вылівалася, і зноў у печку сунуць. У пост баба варылі боршч з бэткамі (грыбамі) на ільняным алеі. Лён на алей вазілі перарабляць у Бельск. Была і бульба. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF