Ніва № 14 (3073), 5 красавіка 2015 г.

Пра менш вядомы Райск (ч. ІІ)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

А жыццё, не толькі ў Райску, было больш складанае і не ўсе яго бакі можна было ў той час асвятляць. Мабыць і з Райскам тадышнія ўлады мелі нейкі клопат, бо дваццацігоддзе раенскай трагедыі адзначылі не ў 1962 годзе, але годам пазней. А кніга Шулецкай чакала аж каля дзесяці гадоў з часу яе друку да часу дазволу на публічны распаўсюд; раяне маглі знаёміцца з ёю раней з аўтарскіх асобнікаў. І не ўсё ж магчыма апісаць, нават цяпер. Ды ўсё ж такі нешта можна дадаць. Для прыкладу — час „першых” саветаў, асабліва ж іхнія наводжаныя цяжкай рукою парадкі. Пра ссылкі, для прыкладу, тады, у Шулецкай і Рудчыка час, не згадвалася. А вывазкі не абышлі бокам нават так прыхільнага камуністам Райска. У далёкую дарогу ў Алтай, у горад Бійск, так як і сям’я Войцеха Ярузельскага, была адпраўлена раенская сям’я Чарвінскіх...

Ірэна Цішук захавала ў памяці ўспаміны ейнага бацькі Мікалая Чарвінскага:

— Я ведаю толькі тое, што мне расказаў мой пакойны тата. Жыве яшчэ адна татава сястра, у Гусаках. Мой тата з 1929 года, а ў 1941 быў вывезены. Тата гаварыў, што было ўжо лета. Вярнуліся ў 1946 годзе, пасля пяці гадоў, а дзіця больш помніць дрэннае, чым добрае. Разам з нашымі была вывезена сям’я Багінскіх з Гароднік, што за Відавам; яшчэ павінны быць у жывых вывезеныя з тае сям’і. Мой муж быў на працы згаварыўся з адным з Багінскіх пра тую ссылку і так спатыкаліся. Сцяпан Багінскі быў равеснікам майго тата; ягоныя сёстры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF