Ніва № 14 (3073), 5 красавіка 2015 г.

Беларуская мова — пропуск у звышгімназічныя школы

Аляксей МАРОЗ

Перад гімназістамі-пераможцамі прадметных конкурсаў адкрыты дзверы ў прэстыжныя звышгімназічныя школы ва ўсёй краіне. Аднак выпускнікі гімназій на Бельшчыне і Гайнаўшчыне, якія сталі лаўрэатамі конкурсаў па беларускай мове, найчасцей працягваюць вучобу ў прэстыжных Бельскім і Гайнаўскім белліцэях. Атрыманне звання лаўрэата або фіналіста Ваяводскага гімназічнага конкурсу па беларускай мове гэта не толькі прэстыж і гонар, але таксама плён шматгадовай вучобы па-беларуску. Здольныя вучні прыступаюць да конкурсу па беларускай мове ўжо ў першым класе гімназіі, а некаторыя з іх нават па некалькі разоў запар становяцца лаўрэатамі. Да фінальнага этапу Ваяводскага гімназічнага конкурсу па беларускай мове, які 18 сакавіка адбыўся ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім, прыступілі 30 гімназістаў (12 вучняў з бельскай «тройкі», 7 асоб з Гайнаўскай белгімназіі, 5 вучняў з Гімназіі ў Нараўцы, 3 асобы з Гімназіі № 2 у Гайнаўцы, 2 вучні з Гімназіі № 7 у Беластоку і 1 асоба з Гімназіі ў Чыжах).

— Мне найцяжэй было перакласці тэкст з польскай мовы на беларускую. Практыкаванні па граматыцы мы выконвалі ў школе, таму прасцей было справіцца з імі. Цікавымі і нескладанымі былі аналізы вершаў, — заявіла Паўліна Дымовіч з Гімназіі з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы.

— Цяжкасці паяўляліся, калі трэба было апісаць дэталі, напрыклад, з жыцця (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF