Ніва № 14 (3073), 5 красавіка 2015 г.

Сакрат Яновіч апісаны

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Двухмоўную (польска-беларускую) кнігу „Sokrat Janowicz. Pisarz transgraniczny” складаюць навукова-даследчыя аналізы, эсэ, інтэрв’ю і ўспаміны сарака аднаго аўтара. Размеркаваны яны ў пяці частках на больш чым пяцьсот старонках. Кніга выйшла намаганнямі Філалагічнага факультэта Універсітэта ў Беластоку, у прыватнасці Калектыву рэгіянальных даследаванняў ды Кафедры беларускай культуры і іх навуковых работнікаў Дануты Завадзкай, Катажыны Савіцкай-Мяжынскай і Гражыны Харытанюк-Міхей. Да кнігі далучаны дыск Радыё Рацыя з інтэрв’ю Юрыя Ляшчынскага з памерлым ужо пісьменнікам з Крынак, размовай з ім Уршулі Шубзды і рэпартажам «Беларускія Трыялогі без Сакрата» Яны Запольскай.

Абшырна пра ідэю кнігі, першапачаткова запланаваную на двухтомную, і яе змест пісалі мы з нагоды лістападаўскага сімпозіума, які адбыўся ва Універсітэце ў Беластоку. У сустрэчы ва ўніверсітэце, на якой упершыню кніга была прадстаўлена публіцы (20 сакавіка), удзельнічалі нявестка Сакрата Яновіча, Барбара і ўнучка Таццяна. Вядучы сустрэчу Марцін Рэмбач, старшыня Цэнтра грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь і заадно супрацоўнік Радыё Рацыя, пераконваў:

— Каштоўнасць кнігі заключаецца ў тым, што яна паказвае шматграннасць Сакрата Яновіча.

З пункту гледжання чытача, неабсталяванага ў «даследчы апарат», асабліва цікавая ў ёй частка «Паказаньні, інтэрв’ю, памяткі», і, у прыватнасці, інтэрв’ю на тэму пісьменніка ў многіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF