Ніва № 14 (3073), 5 красавіка 2015 г.

Брат Эмануэль

Іаанна ЧАБАН

Нельга забыць — так проста, і так складана. Сучаснасць і мінулае, так як жыццё і смерць, заўсёды суправаджаюцца. Паводле фрэйдаўскай тэорыі „смяротнай пульсацыі” ўсе жывыя арганізмы натуральна імкнуцца да неарганічнага стану, значыць, у нейкім сэнсе носяць у сабе прагу смерці. Пульсацыя жыцця і пульсацыя смерці — дзве біяментальныя сілы, на якіх заснаванае чалавечае існаванне. Яно натуральна абапіраецца таксама на патрэбу сувязі з другім чалавекам, найсамперш з роднай матуляй. Блізкія, глыбокія суадносіны з мамай прынясуць поспехі ў змаганнях з цяжкасцямі пазнейшага, ужо дарослага жыцця, — абяцаў англійскі псіхолаг, псіхіятр і псіхааналітык дваццатага стагоддзя Джон Боўлбі. Дзіцячыя досведы, першыя ўражанні ніколі не прападаюць. Яны пераўтвараюцца ва ўнутраны самастойны свет — дынамічную сілу, якая праяўляецца, у асноўным, у самых цяжкіх хвілінах. Усведамленне гэтых часта сканфліктаваных аспектаў нашай індывідуальнасці адназначнае з больш эфектыўным выхадам насупраць патрабаванням акружаючай нас рэчаіснасці. Вось гэта і ёсць сувязь сучаснага з мінулым. Тут мы павінны яшчэ раз звярнуць увагу на Фрэйда, які верыў, што, каб пазбыцца бяды, трэба спярша ўспомніць і зразумець непрыемны досвед ці здарэнне, а потым гэтаму інтэлектуальна-эмацыянальна супаставіцца і прыняць.

Брат Эмануэль Юран жыве ў кляштары баніфратраў у Катавіцах, які месціцца ў адным будынку са шпіталем святых Анёлаў Ахоўнікаў. Як і ў кожным ордэне, яго дзень (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF