Ніва № 14 (3073), 5 красавіка 2015 г.

Дзень Незалежнасці ў бельскіх і гайнаўскіх школах

Аляксей МАРОЗ

У гэтым годзе 25 сакавіка адзначылі мы 97-я ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзень Волі ў белліцэях і белгімназіях у Бельску і Гайнаўцы вучні святкавалі падчас адмысловых мерапрыемстваў. Адбыліся там беларускія турніры, лінейка, сустрэчы з гісторыкам і журналістамі. Вучні пісалі беларускую дыктоўку. На ўроках беларускай мовы белліцэісты і белгімназісты знаёміліся з падзеямі і паслядоўнасцямі Акту 25 Сакавіка.

У кожнай са згаданых школ святкаванні адбываліся інакш і гэта козыр маладосці. У Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім, які называюць бельскай «тройкай», адбылася ўрачыстая лінейка, падчас якой вучні выступілі з патрыятычным слоўна-музычным мантажом. Падрыхтаваліся яны да святкавання пад кірункам настаўнікаў беларускай мовы Валянціны Бабулевіч і Андрэя Мароза. Моладзь у прысутнасці школьных сяброў з падставовай школы і гімназіі зачытала інфармацыю аб падзеях 1918 года і стварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі, дэкламавала патрыятычныя вершы і праспявала беларускія песні. У беларускім мерапрыемстве прыняла ўдзел таксама віцэ-дырэктар школы Ірэна Яблушэўская.

— На ўроках беларускай мовы мы таксама расказваем пра Беларускую Народную Рэспубліку, гаворым чаму 25 сакавіка святкуем Дзень Незалежнасці Беларусі. Аднак удзел ва ўрачыстай лінейцы, прымеркаванай да Дня Волі, слуханне гістарычных інфармацый і патрыятычных вершаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF