Ніва № 14 (3073), 5 красавіка 2015 г.

Працэс перамяшчэння

Міраслаў ГРЫКА

Нарэшце азвалася напышліва маўклівая Агурак, кандыдатка ў прэзідэнты Рэчы Паспалітай з парукі СЛД, якая публічна адмовілася ад СЛД. Цікава, што скажа на гэта верны, хоць надкрышаны з году ў год левы электарат, які сёння хутчэй называецца сацыял-дэмакратычным, да чаго асабліва імкнецца яго этыкетны прадстаўнік Мілер, вядомы таксама пад мянушкай «ПАРПаўскі бетонамяшальнік» ці «Стаханавец». Хоць ніяк не ўдаецца яму цэментаванне левага крыла электарату, дык са стаханаўскай стараннасцю працягвае пастаноўку шэрагу бетонных стылістычных фігур у эстэтыцы сацрэалізму. Нядаўна, патрабуючы кампенсацыі для ахвяр рэформы Бальцаровіча, у выніку якіх Рэч Паспалітая выкараскалася з сацыялістычнай утопіі, але і, магчыма, не ўсе яе грамадзяне абтрэсліся з менталітэту жыхароў дзяржавы ўсеагульнага дабрабыту. Ці бетонны пастулат Мілера выразна накіраваны да выбаршчыкаў-сірот Самаабароны, спрычыніцца да спантаннага перанясення сваіх выбарчых галасоў на паню Агурак? А раптам? У рэшце рэшт, не ўсе ведаюць што дзіцячы вершык: «Юрак-агурак, каўбаса і шнурак» мае бясконцую фабулу, але ўсе мы памятаем, што там перыядычна паўтараецца матыў: «Бальцаровіч павінен сысці».

Палітычны компас у год прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў разагнаўся як біч. Ніхто, здаецца, не ведае, куды сысці мае прафесар Бальцаровіч, а куды мае ісці лявіца ды правіца. Ва ўсякім выпадку, левыя на шкоду ўсім грамадзянам даўно страцілі левы азімут. Гэтак жа, як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF