Ніва № 14 (3073), 5 красавіка 2015 г.

Зацьменне ў Беластоку

Ганна КАНДРАЦЮК

— Калісь было намнога цікавей. Нават жывёла вар’яцела, — пачаў С. — Каровы прыбеглі з папасу, бо думалі, што ўжо ноч. На панадворках разбрахаліся сабакі, бляялі авечкі, раўлі каровы, нават хатнія гусі падрываліся з гергетам да лёту. Усё жывое адчувала жах.

С. запамятаў яшчэ спецыфічны холад, які напамінаў яму від мерцвяка ў адкрытай дамавіне.

— А дзеці то ад страху пад ложак залазілі, — цягнуў свае дзіцячыя ўспаміны С., — баяліся што прыйдзе мума і забярэ іх у лес...

С. пашкадаваў, што не жыве ў сярэднявеччы, бо тады народ яшчэ больш баяўся канчыны. А зараз што? Усё зрабілася плоскім і прыгнечаным пустой балбатнёй, пасля якой нішто не цікава. Папраўдзе С. ленаваўся з’ездзіць са мной на гарадскі рынак, каб там паназіраць незвычайнае зацьменне Сонца. Таму ў рамках кампенсацыі ён трызніў пра бляянне авечак і сярэднявечча. Прытым заўзята паўтараў:

— Беласток не верыць у абстрактныя з’явы!

Зацьменне Сонца выпала ў першы дзень вясны, 20 сакавіка, а яго беластоцкая кульмінацыя мела здзейсніцца роўна ў адзінаццаць. Ад рання, як на заказ, панавала сонечнае надвор’е. Аўра павінна паспрыяць грамадскай актыўнасці ды сабраць аматараў касмічных з’яў. Едучы на гарадскі рынак, я наткнулася на вясёлую групу дашкольнікаў, якія са спевамі тапілі падпаленае чучала Маранны ў замуленай Бялцы. Гэта быў жывы доказ існавання мумы! Паганскія традыцыі ніколі не пераеліся ў сталіцы Падляшша. І як на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF