Ніва № 14 (3073), 5 красавіка 2015 г.

Векавое беларускае Падляшша

Міра ЛУКША

— Дзевяностагоддзе Віктара Шведа, сапраўднага песняра Беласточчыны, дзе ён нарадзіўся і адкуль выйшаў у вялікі свет, — было святам не толькі яго. Была гэта нагода спаткацца людзям, якія, як і ён, ад самага пачатку свайго творчага жыцця з родным словам, з «Нівай». Мілая і хвалюючая нагода пабачыць гэтых рупліўцаў на роднай ніве, — сказала Надзея Артымовіч пасля юбілею найбольш вядомага і роднага паэта. — Мой тата Еўдакім і мая мама Анна мелі «Ніву» ад першага нумара і я, як дзіцё, чытала яе як нашу настольную, сямейную газету, якая мацавала нашу свядомасць.

Надзея Артымовіч дэбютавала ў «Ніве» 5 красавіка 1970 года, 45 гадоў таму вершам «Ой ляцелі гусі».

Віктар Швед дэбютаваў у 1957 годзе, на свой 32 год нараджэння, хаця пісаў ад маленства. Словы, выказаныя ім у творы «Я — беларус!» сталі дэвізам для яго нашчадкаў з Падляшша. Наша «Ніва» стварыла такую магчымасць цэлым пакаленням выказацца ў родным слове. Перш за ўсё ў вершах для дзяцей, на якіх яны вывучалі матчыну мову. І не толькі для дзяцей Беластоцкага краю. Цыкл вершаў для дзяцей змешчаны ў падручніку для беларускіх дапаўняльных школ «Чытанка» (НьюЙорк), вершы для дзяцей змешчаны таксама ў падручніках для пачатковых беларускіх школ у Польшчы. Віктар Швед таксама сааўтар падручнікаў для пачатковых беларускіх школ «Дружба і праца» і «Насустрач жыццю» разам з Аляксандрам Баршчэўскім (сёлета ў лістападзе споўніцца яму 85 гадоў). «Ніва» і на два гады (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF