Ніва № 13 (3072), 29 сакавіка 2015 г.

Моцны бок Гімназіі № 7 — беларуская мова

Уршуля ШУБЗДА

„Дзень адкрытых дзвярэй” прыцягнуў дзясяткі людзей у Гімназію № 7, што ў Беластоку. Кожны мог пазнаёміцца не толькі з адукацыйнай прапановай школы, але таксама з настаўнікамі і вучнямі гімназіі. Зацікаўленнем наведвальнікаў карысталася зала беларускай мовы, у якой маладыя беларусы сумленна адказвалі на ўсе пытанні, а таксама заахвочвалі да вучобы, пакуль яшчэ, „не надта папулярнай” мовы.

— Кожны, хто заходзіць у нашу залу, можа дапасаваць птушкі, характэрныя беларускім вышыўкам, да пачуццяў, якія яны сімвалізуюць, — кажа вучаніца, апранутая ў народную сарочку. — Птушкі — характэрны арнамент у нашай народнай творчасці. Шляхам забавы наведвальнікі могуць пазнаць частку нашай культуры.

Апрача гульні, якою зацікавіліся не толькі шасцікласнікі, але таксама іхнія бацькі, у зале беларускай мовы Павал і Мішка давалі адказы на самыя складаныя пытанні. На прыклад: „Ці цяжка навучыцца беларускай мове? Хаця сам Павал лічыць гэты прадмет адным з лягчэйшых, ведае, што вялікая ў гэтым заслуга ягоных бацькоў, якія ў хаце размаўляюць па-свойму. У выпадку нейкіх сумненняў з боку патэнцыйных гімназістаў ці іхніх бацькоў, хлопцы адсылалі да стала, на якім стаяла талерка з дамашнімі пірожнымі.

— Фактычна ёсць так, што пераважна прыходзяць да нас вучні, якія вывучалі беларускую мову ў пачатковай школе, — кажа настаўніца, Альжбета Руткоўская. — Аднак мяне вельмі цешыць тое, што ёсць і такія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF