Ніва № 13 (3072), 29 сакавіка 2015 г.

Пра менш вядомы Райск (ч. І)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Райск дабіраюся поездам. Райск, гэта апошні чыгуначны прыпынак з Беластока перад Бельскам. І гэта адзіны прыпынак на гэтай лініі, апрача прыпынку Беласток-Стадыён, дзе ўжо няма будынка чыгуначнай станцыі. На іншых прыпынках яны стаяць, хаця ўсяляк забітыя, але стаяць...

Пасля станцыйнай мураванкі на прыпынку Райск, якая стаяла яшчэ некалькі гадоў таму, зараз і следу не пазнаць — месца зарасло нізкай пакуль расліннасцю; астаўся адно перон. Ад прыпынку каля двухсот метраў палявой дарогі да свежанькай асфальтоўкі. Чорненькая яна яшчэ і роўненькая як стол. Па ўсім відаць, што гэта выбарчая асфальтоўка, якая з’яўляецца перад самімі выбарамі і мае служыць шчыльнейшай повязі мясцовай улады з народам, мае быць тым любчыкам, які спародзіць прыцягненне электарату.

З чыгуначнай станцыі можна дабрацца ў вёску таксама па чыгуначным насыпе. Раней, яшчэ нават у вайну, тут пралягалі два пуці, але зараз пасля вайны адна пара рэек была знята, мабыць дзеля пераплаўкі на танкі. І цяпер выгадна прайсціся па вызваленым месцы. А побач чыгуначнай паласы, дзе дрэнажны роў, расце высокая расліннасць. Яловы жываплот, раней акуратна стрыжаны, які меў захіляць пуці ад снегу, зараз вырас у стройныя елкі, якія суправаджае і іншая расліннасць, якой цяперашнія чыгуначныя службы не перашкаджаюць прэзентавацца свету ў поўнай красе. У гэтым прыродным страі стаяць і звенні платоў, якія калісь расстаўлялі па полі ўздоўж (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF