Ніва № 13 (3072), 29 сакавіка 2015 г.

Жыццё і творчасць Ларысы Геніюш — вядучай тэмай Алімпіяды беларускай мовы

Аляксей МАРОЗ

Славутая беларуская пісьменніца і змагарка за незалежнасць Беларусі Ларыса Геніюш стала вядучай постаццю ХХІ выпуску Алімпіяды беларускай мовы, якую арганізуе Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Яе творчасць і жыццё, побач іншага матэрыялу, ліцэісты аналізавалі з дапамогай настаўнікаў беларускай мовы, рыхтуючыся да школьнага, а пасля акруговага этапу алімпіяды, які прайшоў у Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы. Цэнтральныя элімінацыі Беларускай алімпіяды адбыліся 19 сакавіка ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім і прыняло ў іх удзел 11 асоб з Гайнаўскага і 9 асоб з Бельскага белліцэяў. Беластоцкія ліцэісты, якія вучацца беларускай мове, паспяхова прымалі ўдзел у папярэдніх выпусках алімпіяды. Аднак навучэнцаў беларускай мовы там мала і ў гэтым годзе не прыступілі яны да алімпіяды.

— Мы рады, што дайшлі да цэнтральных элімінацый алімпіяды і калі набярэм адпаведную колькасць балаў, можам стаць фіналістамі алімпіяды. Калі гэта ўдасца, не будзем ужо здаваць матуры па беларускай мове, а прыдзеляць нам 100% магчымых да здабыцця балаў, — гаварылі белліцэісты пасля пісьмовай часткі алімпіяды.

Пэўна прынамсі частка з іх разлічвала стаць лаўрэатамі алімпіяды. Зараз невялікая колькасць удзельнікаў алімпіяды становіцца яе лаўрэатамі і дабіцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF