Ніва № 13 (3072), 29 сакавіка 2015 г.

Па польска-беларуска-жыдоўску

Іаанна ЧАБАН

Канцэрт сарганізаваны ў рамках супрацоўніцтва Праграмы жыдоўска-хрысціянскага дыялогу «Шомэр-Інтэрнэшнал» з Беларусі і Гміннага асяродка культуры ў Крынках. Незвычайная інфармацыя на афішы з нагоды звычайнага Дня жанчын. Удакладняючы, незвычайная для Крынак, у якіх афіцыйнае супрацоўніцтва з Беларуссю дагэтуль не ўспрымалася мясцовымі «элітамі».

— Ідэя ўзнікла ў прошлым годзе, — тлумачыць дырэктар Гміннага асяродка культуры ў Крынках Альжбета Чарэмха. — На татарскім свяце «Сабантуй» у Крушынянах я сустрэлася з лідарам грамадскай арганізацыі «Шомэр- Інтэрнэшнал» Яўгенам Калодзіным з Гародні. Малады, энергічны чалавек запрапанаваў наладзіць пастаянныя адносіны з нашым асяродкам. Мы ўжо падпісалі афіцыйны дагавор. Яўген хоча папулярызаваць і зберагаць тут жыдоўскую культуру. Думае, між іншым, пра арганізацыю тэматычных дыскусій, клапоціцца пра стан крынскіх сінагогаў. Пакуль прывозіць да нас жыдоўскіх музыкантаў з Беларусі. Выступаюць бясплатна, так ад шчырага сэрца. Адной з мараў Яўгена з’яўляецца правядзенне канцэрта рэлігійнай, жыдоўскай музыкі ў нашым касцёле.

8 сакавіка Яўгэн завітаў у Крынкі з калектывам «Мастэр» з Лепеля, што на Віцебшчыне. Іх выступленне пачалося пажаданнямі так патрэбнага сёння міру. У надта разнароднай праграме прагучалі жыдоўскія жарты і песні. Усё гэта ў зале крынскай каўказскай сінагогі па вуліцы Пілсудскага. Мабыць, было б лепш, калі б у месца жартаў паявіліся жыдоўскія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF