Ніва № 13 (3072), 29 сакавіка 2015 г.

Трывожныя круглыя даты

Яўген ВАПА

Першая гадавіна анексіі Крыма Расеяй паказала, што насупраць імперскім памкненням Крамля сёння не ў змозе рэальна супраць стаяць аніводная дзяржава, ані нават палітычныя і вайсковыя блокі Еўрасаюза і НАТА. А Абамаўская Амерыка, як у час палітыкі ізаляцыянізму трыццатых гадоў мінулага стагоддзя, паспяхова выкручваецца абяцаннем жорсткіх санкцыяй у бліжэй неакрэсленай будучыні. Што гэта можа абазначаць для бліжэйшых суседзяў Расеі? Давайце на хвіліну задумаемся.

Дзяржавы і народы любяць свае круглыя, гістарычныя даты. Асабліва ўрачыста святкуюцца тыя, якія спасылаюцца непасрэдна на іх палітычныя ці мілітарныя перамогі. А гадавіны трагічных, прайграных падзей з’яўляюцца нагодай для ўзгадання сэнсу чалавечых ахвяр у імя свабоды і незалежнасці кожнага народа. Адна ж і тая самая гістарычная падзея найчасцей па-рознаму ацэньваецца канфліктуючымі бакамі, або прамоўчваецца той дзяржавай, калі яна поўнасцю несамастойная ў сваім палітычным развіцці.

Прыгадайма, што ў мінулым годзе Беларусь мела непаўторны шанц адзначыць круглы юбілей пяцісотгоддзя перамогі войск Вялікага Княства Літоўскага над маскоўскімі войскамі пад камандаваннем вялікага князя Канстанціна Астрожскага пад Оршай. Для будавання дзяржаўнага і нацыянальнага міфу маладой, палітычнай краіны — нагода проста непаўторная. І сама асоба князя Канстанціна Астрожскага — выдатнага мецэната праваслаўнай культуры ХVI стагоддзя — здаецца проста ідэальна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF