Ніва № 13 (3072), 29 сакавіка 2015 г.

Па наезджанай каляіне

Мікола ВАЎРАНЮК

Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс заявіў пасля нарады кіраўнікоў дыпламатычных ведамстваў краін Еўрапейскага саюза ў Рызе, што Еўрасаюз бачыць магчымасць паляпшэння адносін з Беларуссю пасля многіх гадоў праблемных стасункаў. Не выключана, што ўпершыню беларускую дэлегацыю на саміце Усходняга партнёрства ачоліць кіраўнік Беларусі. Эдгарс Рынкевічс сказаў, што ўдзел Лукашэнкі ў травеньскім саміце ў Рызе — адкрытае пытанне. „Запрашэнняў яшчэ нікому не дасылалі. Гэта адбудзецца толькі напрыканцы сакавіка — упачатку красавіка”.

У падобны спосаб нядаўна ў эфіры Радыё Рацыя выказваўся намеснік старшыні Еўрапарламента Рышард Чарнэцкі. Маўляў, трэба нам — еўрапейцам — працягнуць руку Лукашэнку, бо інакш ён разам з Беларуссю поўнасцю пападуць у лапы Расеі. І таму мо не трэба нам так моцна націскаць на афіцыйны Менск у справе дэмакратыі, правоў чалавека і таму падобных рэчаў. Гэтыя вартасці дарагія нам — еўрапейцам — але беларусы іншыя і яны могуць абыходзіцца без такіх вартасцей. Яны хочуць парадку, чыстых вуліц і стабільнасці. Усё гэта забяспечвае ім Лукашэнка. Такі погляд сярод еўрапейскіх палітыкаў нярэдкі.

Маюць яны клопат з Аляксандрам Рыгоравічам. Раз ён у іх — апошні дыктатар Еўропы, іншы раз — гарант незалежнасці Беларусі, а апошнім часам яшчэ і міратворац. Пры чым, Лукашэнка не робіць нічога ад часу славутай кампаніі з лордам Бэлам, каб як-небудзь свой імідж у чыіхсьці вачах мяняць. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF