Ніва № 13 (3072), 29 сакавіка 2015 г.

Гродзенскія журналісты на Падляшшы

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Група з шасці журналістаў наведала Падляшша ў рамках азнаямляльнай паездкі, арганізаванай Дэпартаментам міжнароднага супрацоўніцтва і прасоўвання Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства і яе ініцыятарам Генеральным консульствам РП у Гродне. На працягу трох дзён (16-18 сакавіка) сустрэліся яны з беларускай і татарскай нацыянальнымі меншасцямі, няўрадавымі арганізацыямі, у тым ліку з прадстаўнікамі Універсітэта залатога веку ў Саколцы і Фонду «Віла Сакрата» ў Крынках, наведалі, між іншым, беластоцкі Музей вёскі, драматычны тэатр і оперу, прынялі ўдзел у байдарачным паходзе на Чорнай Ганьчы. Былі таксама зацікаўлены турызмам і шырока разуметай прамоцыяй. Гражына Сабэцкая з аддзела супрацоўніцтва з замежнымі краінамі і прасоўвання МУПВ:

— Мы падрыхтавалі праграму ў адпаведнасці з іх чаканнямі. Чарговыя азнаямляльныя візіты (у гэтым годзе будуць яшчэ два — M. Х.), мы плануем у паўночнай частцы ваяводства, але таксама хочам ехаць на поўдзень, таму што лічым, што гэтая частка ваяводства замала прасоўваецца.

У ходзе сустрэчы ў маршалкоўскай управе журналісты пазнаёміліся з мерамі, прынятымі ўстановай для прасоўвання ваяводства.

Мэтай сустрэчы было прадстаўленне праектаў, што рэалізуюцца ваяводствам і іх маркетынгавых вынікаў.

— Яшчэ некалькі гадоў таму, калі мы пачалі нашу працу, найбольш распаўсюджанай асацыяцыяй з Падляшшам былі прырода, зялёны колер, — сказаў Якуб (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF