Ніва № 13 (3072), 29 сакавіка 2015 г.

Сонька. Перад прэм’ерай

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Гэта адна з самых чаканых тэатральна-літаратурных падзей у Польшчы — сцэнічная версія рамана «Сонька» Ігната Карповіча ў яго адаптацыі ў беластоцкім Драматычным тэатры імя Аляксандра Вянгеркі. За рэжысуру ўзялася — між іншым па інспірацыі Лявона Тарасэвіча — дырэктарка тэатра Агнешка Карыткоўская-Мазур. У галоўнай ролі можна ўбачыць знакамітую актрысу мінскага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Святлану Анікей (старая Сонька, маладая — Кацярына Сергей). Разам з шэрагам мясцовых акцёраў і гасцінна выступаючых у прадстаўленні, іграе іншы, вядомы ўжо гледачам беластоцкага тэатра роляй Тырэсія ў «Антыгоне», акцёр мінскай нацыянальнай сцэны — Алесь Малчанаў. На сцэне з’яўляецца мінскі віртуоз баяна Ягор Забелаў, стваральнік музычнага боку пастаноўкі.

Стваральнікі пастаноўкі абяцаюць у сваіх рэкламных матэрыялах: «Сонька» з’яўляецца гісторыяй з польска-беларускага Памежжа, ваенным раманам, у якім нічога няма сентыментальнага. Выпадковая сустрэча (пры)знанага маладога рэжысёра са старой беларускай пры вясковай падляшскай дарозе прыводзіць да гісторыі, якая пачутая становіцца тэмай ягонага спектакля, «паразітуючага» па гісторыі іншага чалавека. Мабыць, гэтая сустрэча ніколі не адбылася? Мабыць, гісторыя была прыдумана? Спектакль падымае пытанне аб «канібалізме» мастака, аб межах Ісціны і паўсюднага ў сучасным мастацтве прыёму: капіруй-змяні-ўстаў. Гісторыя кранае дзве важныя сферы: надалей (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF