Ніва № 13 (3072), 29 сакавіка 2015 г.

У пушчу без віз, але ...

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Без віз можна будзе з чэрвеня наведаць беларускую частку Белавежскай пушчы. У пачатку сакавіка адпаведны ўказ быў падпісаны прэзідэнтам РБ Аляксандрам Лукашэнкам. Згодна з ім замежнікам будзе дадзена магчымасць прабываць там на працягу трох дзён, перасякаючы мяжу на пагранпераходзе Перароў-Белавежа. Указ быў выдадзены «ў мэтах павышэння эфектыўнасці выкарыстання аб’ектаў турыстычнай інфраструктуры Нацыянальнага парку „Белавежская пушча” і далейшага развіцця трансгранічнага турызму». Падставай для бязвізавага рэжыму будзе спецыяльны дакумент, які трэба будзе прадставіць пры перасячэнні мяжы. Згодна з указам, Саўмін у трохмесячны тэрмін павінен распрацаваць і зацвердзіць яго форму. Тады стане вядома, хто будзе яго выдаваць і на якіх прынцыпах.

Прэс-служба прэзідэнта Лукашэнкі дадала, што з ліку 150 тысяч турыстаў, якія штогод наведваюць польскую частку Белавежскай пушчы, значная частка выказвае жаданне адначасова наведаць і беларускі Нацыянальны парк „Белавежская пушча”. Звернута была ўвага на спадзяванне, што ў выніку павелічэння патоку замежных турыстаў Нацыянальны парк атрымае дадатковую выручку ў суме 27,4 мільярда рублёў, а гэтае рашэнне дасць магчымасць не толькі павысіць эфектыўнасць выкарыстання турыстычнай інфраструктуры, але і паслужыць росту турыстычнай прывабнасці і міжнароднага іміджу Беларусі. Аб увядзенні бязвізавага рэжыму для замежнікаў, якія наведваюць пушчу, сказаў у першыя дні года (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF