Ніва № 13 (3072), 29 сакавіка 2015 г.

Самы вялікі дранік у свеце

Міраслаў ГРЫКА

Бульбяны дранік, які спяклі ў мінулую суботу ў Беларусі, павінен быў быць найвялікшым з найвялікшых, што дае яму права на запіс у кнізе рэкордаў Гінеса. Ён павінен быў быць, як я сказаў, але на самой справе, гэта не так. Сапраўды гэтак жа, як і з абяцаннямі Лукашэнкі, які гарантуе, што пры яго праўленні будзе штораз лепш, а становіцца ўсё горш. Калі гаворка пра дранік, ён на самой справе мераў каля двух метраў у дыяметры — значна больш, чым яго знакаміты папярэднік, які быў толькі ў 62 см. Былі для яго выкарыстаныя 30 кг бульбы, 6 кг мукі і 60 яек. Увогуле, падрыхтоўка яго невядомай колькасцю кухараў заняла пяць гадзін працы. Толькі што ўсе іх намаганні аказаліся марнымі. Таксама, што і для мільёнаў беларусаў, якія, не шкадуючы свае сілы і энтузіязму, памнажаюць нацыянальны даход краіны — толькі што множыўшы сваю працу праз... нуль. Нуль інавацыйнасці, нуль прадпрымальнасці, нуль свабоднага рынку, а калі гаворка пра грамадзянскую свабоду — нават квадратны нуль. Дзяржава, на думку ўлады, мае быць ва ўсім дзяржаўная. Так і належачая да яе зямля, дамы, сродкі вытворчасці, а таксама сама праца грамадзян, у тым ліку самі грамадзяне. А ўлада такая як дзяржава.То-бок, Аляксандр Лукашэнка.

Вяртаючыся да драніка, па дадзеных інтэрнэт-партала штотыднёвіка «Наша ніва», можа быць ён містыфікацыяй. Напэўна, складаўся ён з некалькіх дзясяткаў невялікіх, каля 20-сантыметровых дранікаў, аб чым упэўнена нельга (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF