Ніва № 13 (3072), 29 сакавіка 2015 г.

Міфы пра саміты

Віктар САЗОНАЎ

Саміт Еўразійскага эканамічнага саюза ў Астане, на які сабраліся лідары Беларусі, Казахстана і Расіі, для большасці жыхароў гэтых краін прайшоў амаль што незаўважна. Не дапамагла нават інтрыга з нібыта праблемным здароўем Пуціна. Не дадаў усенароднай зацікаўленасці і перанос гэтай палітычнай падзеі. Не ўратаваў яго аўтарытэту і найвышэйшы статус яе ўдзельнікаў. Навошта і каму ён увогуле быў патрэбны так і засталося загадкай. Бо і так усім даўно зразумела, што будзе так як захоча Пуцін. І раіцца з кім-небудзь расійскаму лідару няма аніякага сэнсу.

Усё і так ідзе як ён хоча. Сказаў некалі, што перамовы па Украіне павінны весціся з кіраўнікамі ЛНР і ДНР. Тады ўвесь свет завыў нямым голасам, што аніякія перамовы з тэрарыстамі немажлівыя ніколі і нідзе. І што ў выніку? А ў выніку ўвесь свет ламае зараз галаву, як тых кіраўнікоў легалізаваць, бо перамовы з імі ўжо вядуцца. І пададзены Кіевам сігнал, што перамовы будуць весціся з легітымнай уладай, якую абярэ народ, выглядае як крок адчаю. Бо ўсе добра ведаюць якія там будуць выбары і каго там абяруць.

А Уладзімір Уладзіміравіч ужо захоплены новымі ідэямі. Крым і Данбас для яго ўжо ўчарашні дзень. Яму трэба рухацца далей з той жа ўпэўненасцю і напорам, якія ўзмацняюцца стабільнымі перамогамі, бо ў Крамля ёсць даўно распрацаваны план дзеянняў. І не адзін а некалькі і ў залежнасці ад сітуацыі запускаецца ў ход адзін з гэтых даўно зацверджаных і добра прадуманых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF