Ніва № 12 (3071), 22 сакавіка 2015 г.

Павешаны Каліноўскі і Каліноўскі „вешальнік”

Васіль ГЕРАСІМЧЫК

У жніўні 1863 года паўстанцамі за дапамогу царскім войскам быў павешаны жыхар вёскі Гаўрылкі Бельскага ўезда Франц Каліноўскі. Удзельнікі забойства так і засталіся невядомымі. Аднак пры праглядзе падобных спраў, расійскія жандары пэўны час падазравалі іншага Каліноўскага — Вікенція з вёскі Аленды, які абвінавачваўся ў саўдзеле ў павешанні адстаўнога салдата Марціна Тамчука.

Паўстанне 1863-1864 гг. завяршылася паражэннем. Пачаўся перыяд расправы над яго ўдзельнікамі і спачуваючымі ім. Яшчэ на працягу некалькіх гадоў ішлі судовыя разбіральніцтвы, у паліцыю накіроўваліся даносы, а ў Сібір выпраўляліся прызнаныя вінаватымі „палітычныя злачынцы”.

Асаблівую складанасць у пошуках вінаватых уяўлялі справы аб павешаных за дапамогу царскім войскам і ўладам. Сярод іх — справа аб селяніне вёскі Гаўрылкі Францу Каліноўскім, 40 гадоў, каталіку па веравызнанні.

У жніўні 1863 г. паўстанцы напалі на яго дом. У хаце ў гэты час знаходзіліся жонка Каліноўскага — Марыянна, дзеці — сямігадовы Антон і трохгадовы Караль. Франц быў схоплены і забраны ў лес. Доўгі час яго далейшы лёс быў невядомы і толькі 24 кастрычніка 1864 г. станавы прыстаў Валіцкі зрабіў канчатковае заключэнне пра павешанне Франца Каліноўскага. Яго сям’я апынулася ў цяжкім матэрыяльным становішчы, пазбаўленая адзінага кармільца. Таму 4 ліпеня 1864 г. міравы пасрэднік Бельскага ўезда паведамляў кіраўніку горада Бельска з уездам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF