Ніва № 12 (3071), 22 сакавіка 2015 г.

Цудоўныя кнігі ад Казанэцкага

Міра ЛУКША

ПЁтр НестаровІЧ не чакаў і намінацыі, а тым больш літаратурнай узнагароды прэзідэнта горада Беластока. Народжаны ў Аполі аўтар раней займаўся вялікім бізнесам. Шукаючы сямейных каранёў, вярнуўся ў Орлю, дзе нарадзіўся яго бацька. Натхнёны нашым Усходам, выдаў раней зборнік дакументальных рэпартажаў «Апошнія абаронцы веры». Пётр Нестаровіч нарадзіўся ў 1971 годзе, скончыў арганізацыю і кіраванне ў Эканамічнай акадэміі імя Оскара Ланге ў Вроцлаве; абараніў доктарскую дысертацыю. Да нядаўняга часу ён быў членам рада буйных кампаній у тэлекамунікацыйнай галіне, а ў цяперашні час ён спецыяліст па тутэйшым Усходзе і цудах. Піша, між іншым, у жанры фэнтэзі. Мае на сваім рахунку навукова-фантастычны раман «Пясок». Кажа на завяршэнні конкурсу 6 сакавіка ў Цэнтры імя Заменгофа ў Беластоку: «Родную Орлю і Беласточчыну я адкрыў у дарослым жыцці».

Літаратурная прэмія імя Веслава Казанэцкага — за лепшую кнігу года — прысуджаецца пісьменнікам, якія звязаны з літаратурнымі коламі Беластока і рэгіёна або нарадзіліся тут, або жывуць, або іх творчасць мае дачыненне да горада і рэгіёна, і аўтарам, чые кнігі былі апублікаваны ў Беластоку. Пераможная «Цудоўная» распавядае аб так званым заблудаўскім цудзе.

— У Заблудаве ёсць яшчэ група людзей, якая па-ранейшаму займае адмоўную пазіцыю ў адносінах да сям’і і самой Ядвігі Якубоўскай, якая зазнала відзежы на лузе пад Заблудавам. Яны надалей рады паўтарыць чуткі. Мяне ўразіла, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF