Ніва № 12 (3071), 22 сакавіка 2015 г.

Аляксандр Сяліцкі — ад начальніка да бургамістра

Аляксей МАРОЗ

Падчас самаўрадавых выбараў у лістападзе мінулага года, пасля чатырохгадовага перапынку, бургамістрам Кляшчэляў быў зноў абраны Аляксандр Сяліцкі, а войтам Чаромхаўскай гміны — таксама зноў — Міхал Врублеўскі. Абодва самаўрадаўцы распачалі кіраваць працай згаданых гмін яшчэ ў васьмідзясятых гадах у якасці начальнікаў гмінных устаноў.

— Жыхары Кляшчэляў і навакольных вёсак у большасці прагаласавалі за Аляксандра Сяліцкага. Ён — перш за ўсё вопытны самаўрадавец і ведае як прыцягваць інвестыцыйныя сродкі, — сказала мне жыхарка Кляшчэлеўскай гміны.

Аляксандр Сяліцкі, які балаціраваўся на пасаду бургамістра ад выбарчага камітэта „Пажарнік”, атрымаў 873 галасы, што склала 61,26% ад усіх важных галасоў. Яго контркандыдат на лістападаўскіх выбарах Ірэна Негярэвіч, якая была бургамістрам Кляшчэляў у 2010-2014 гадах, атрымала 552 галасы (38,74%). Якраз у чэрвені гэтага года міне 30 гадоў з часу, калі Аляксандр Сяліцкі быў прызначаны на пасаду начальніка Кляшчэлеўскай гміны. Пасля стаў ён войтам і з 1993 года, калі Кляшчэлям былі вернуты гарадскія правы, з’яўляецца бургамістрам Кляшчэляў з перапынкам у 2010-2014 гг.

— Вас прызначылі на пасаду начальніка Кляшчэлеўскай гміны ў маладым узросце? — пытаю бургамістра Аляксандра Сяліцкага.

Аляксандр Сяліцкі: — Калі я стаў начальнікам Кляшчэлеўскай гміны, мне было толькі 28 гадоў. Ваяводскія ўлады разважалі, ці я не надта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF