Ніва № 12 (3071), 22 сакавіка 2015 г.

Транспартны вулкан

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Хаця можа падавацца, што наш міжгарадскі аўто бусны пасажырскі транспарт хіліцца да своеасаблівай гібернацыі, аднак яшчэ дыспетчары нашага аўтобуснага руху працуюць быццам вулкан. Што і раз вывяргаюць яны нейкія камунікацыйныя навінкі. Пару месяцаў таму завітаў у рэдакцыю наш нястомны Янка Целушэцкі, паведамляючы мне, што ўжо не ездзяць аўтобусы з Беластока ў Ляўкова. Сапраўды так было, але пасля згаданыя дыспетчары выверглі, быццам вулкан нейкую глыбку лавы, адзін аўтобусны курс у напрамку Янкавай і маёй вёсак, які туды адпраўляўся з Беластока пад вечар; Янку то можа ён і выгадны, але мне менш. А вось на днях наша зямлячка Міра Лукша высакрэціла, што ёсць яшчэ адзін аўтобус у напрамку Нараўкі, з Беластока ў дзевяць гадзін раніцы. Заглянуў я ў інтэрнэт і сапраўды такі там паказаўся, па нерабочых днях. Зірнуў я яшчэ на трасу — не цераз Ляўкова яна, але праз Сушчу, што мне і так паказалася даволі задавальняючым вынікам.

І вось, у прыўзнятым настроі, у надта святочны дзень, бо ў нядзельку, якая сёлета супала з Днём жанчын, адправіўся я ў падарожжа. У шафёра купіў білет у Сушчу, падзяліўшыся з ім радасцю, што ён заедзе ў тую мясцовасць. Шафёр кіславата паведаміў, што ён едзе цераз Ціванюкі, а з Юшкавага Груда далей проста ў Бандары. Крышку мяне гэта ўстрывожыла, аднак глянуў я на білет, а там выразна віднеў прыпынак Сушча. Усё ж такі ўстрывожыўся я не надта, бо ж, як гаварыў калісь бравы ваяка Швейк ці нехта з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF