Ніва № 12 (3071), 22 сакавіка 2015 г.

Жахлівы рапарт (зноў жа)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Я толькі што прачытаў 150 старонaк рапарту Міжнароднай амністыі (па-англійску: Amnesty International), які дакументуе сітуацыю з правамі чалавека ў 160 краінах у 2014 годзе. Аналагічныя рапарты распрацоўваюцца штогод. На гэты раз міжнародная няўрадавая арганізацыя ў пачатку дакумента, які не мае абавязковай сілы для ўсіх краін у свеце, падкрэсліла: «У цяперашні час мы з’яўляемся сведкамі гвалту ў масавым маштабе і агромнага бежанскага крызісу выкліканага ім. Не атрымалася распрацаваць эфектыўных мер па вырашэнні самых надзённых праблем». Затым адзначана ў ім у роўнай ступені трывожным тонам: «Савет Бяспекі ААН не справіўся з сітуацыяй і канфліктамі ў Сірыі, Іраку, Газе, Ізраілі і Украіне. Гэта адбывалася нават тады, калі дзяржаўныя і ўзброеныя групы здзяйснялі жудасныя злачынствы супраць мірнага насельніцтва. Пераважаў прагматычны разлік і палітычны апартунізм». Было падкрэслена, што калі сусветныя лідары не прымуць неадкладных мер для таго, каб справіцца са зменлівай натурай канфліктаў і недахопамі, выяўленымі ў дакладзе, перспектывы правоў чалавека ў бягучым годзе явяцца сумнымі: больш мірных жыхароў будуць вымушаны жыць у раёнах квазі-дзяржаў, кантраляваных агрэсіўнымі ўзброенымі групоўкамі, стануць ахвярамі нападаў, пераследу і дыскрымінацыі. Дойдзе да паглыблення пагроз для свабоды выказвання думак і іншых правоў, уключаючы парушэнні выкліканыя драконскім законам аб барацьбе з тэрарызмам і неабгрунтаваным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF