Ніва № 12 (3071), 22 сакавіка 2015 г.

Што смярдзіць вачам і вушам

Міраслаў ГРЫКА

Гэта ўжо амаль два тыдні, як мы нічога не ведаем пра прэзідэнта Расіі. Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін знік, як быццам яго ніколі і не было. Расіянам вельмі цікава, што здарылася з іх вялікім правадыром. Ці не асіраціў іх? І пакінуў падзіраўленую як друшляк дзяржаву, махнуўшы рукой на тое, што дрэйфуе яна да згубы? Інтэрнэт трасецца ад чутак. Тэорыі змовы кішаць, як прусакі ў смеццевым вядры. Адна з іх асабліва смярдзючая. На думку яе аўтараў, Пуцін з самага пачатку быў віртуальным творам, створаным у лабараторыях спецслужбаў Расіі. Гэта не ён кіраваў краінай, не ён анексаваў Крым, не ён нясе адказнасць за смерць тысяч людзей ва Украіне. Свет даў сябе падмануць поўнай ілюзіяй. Пуцін ніколі не існаваў. У яго фізічную постаць увасабляўся цэлы полк двайнікоў, адпаведна абучаных і дзейнічаючых па інструктажы тайных палітычных аніматараў. Так што гэтым можа растлумачана наяўнасць звышчалавечай прысутнасці Пуціна — прытым больш за дзесяць гадоў — як у сродках масавай інфармацыі, так і на камерных сустрэчах з журналістамі, і паралельна з палітыкамі, раз у ролі расійскага крутога мужыка, іншым разам чулага правадыра дзікіх гусей. Гэтая тэорыя, як і любая тэорыя, крыху трымаецца купы, але хто ведае, ці не кратовай купы. Хопіць звязаць факты.

У апошнім фельетоне я намякнуў пра крата, які заблукаўся ў мой агарод. Я паабяцаў сабе заключыць з ім бліжэйшыя адносіны. У нядзелю пад вечар я прытаіўся пад кустом (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF