Ніва № 12 (3071), 22 сакавіка 2015 г.

Тэктанічны зрух

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Першыя тыдні вясны ў Беларусі падаюцца нейкім трывожным зацішшам. Маладыя людзі з уласцівым юнацтву аптымізмам радуюцца сакавіцкаму сонцу і цалуюцца на вуліцах. Прадпрымальнікі ўсхваляваныя і заклапочаныя новымі падаткамі, жывуць выключна сваімі меркантыльнымі інтарэсамі і ўсё спадзяюцца абдурыць дзяржаву, якая ўсё роўна іх перайграе і абдзярэ як ліпку. Апазіцыйныя палітыкі пераліваюць з пустога ў парожняе наконт так званых выбараў, так і не ў змозе заняць цвёрдую і прынцыповую пазіцыю. Грамадскія актывісты, змучаныя авітамінозам і дваццацігадовым ціскам, у дэпрэсіўным псіхалагічным стане. Беларускія літаратары раздзьмулі буру ў шклянцы вады і спрачаюцца, хто болей для маці-літаратуры робіць. Уладныя структуры, якія мусяць трымаць дзяржаўныя інстытуцыі ў тонусе, працягваюць цягнуць за свае вяровачкі і шукаюць спосабаў, дзе яшчэ прышчаміць няшчаснага чалавека. Чыноўнікі наскардзіліся ў Магілёве сілавым структурам на іх абразу і апошнія ў сваім стылі правялі некалькі ператрусаў з забіраннем камп’ютараў. Але ў цэлым зацішша. Нават на мяжы няма ніякіх чэргаў і ажыятажу. Нават Дар’я Домрачава перастала прыносіць медалі айчыннаму біятлону. Нават вярхоўны галоўнакамандуючы не парадаваў ні сваіх прыхільнікаў, ні нядобразычліўцаў за астатні час нейкімі новымі крылатымі выслоўямі.

І ўсё ж не пакідае адчуванне зацішша перад паводкай. Хоць паводкі прыроднай з за браку снегу ніяк не чакаецца. Крыніца трывогі ўсё ж тая — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF