Ніва № 12 (3071), 22 сакавіка 2015 г.

Гайдук nie przejdzie?

Міра ЛУКША

Тры гады пасля смерці Уладзіміра Гайдука едзем у ягоны Тарнопаль. 8 сакавіка ў адноўленай самаўрадавай святліцы новая солтыска Уршуля Гайдук, як адзначае неўзабаве радны Садоўскі, які пяць тэрмінаў тут салтысаваў раней, «пад яго заказ» выбрана на гэтую пасаду, бо «патрэбная новая кроў», з ім разам ды дырэктаркай Гміннага цэнтра культуры ў Нараўцы запрасілі перш за ўсё жанчын з усіх тарнопальскіх прысёлкаў на іхняе свята. Застаўленыя смакоццем доўгія сталы, і яшчэ адзін стол — для калег па пяры святой памяці Уладзіміра, моцнай гміннай аматарскай літаратурнай групы, якую падмацоўвае Валя Мядзведзь, і з якой часта ездзяць па вёсках на сустрэчы ў святліцах некаторыя «белавежцы». Сёння і яны дакінуцца не толькі словам, але і ласункамі да каляровых сталоў.

Заязджаем намнога раней у халодны сакавіцкі поўдзень. На ўскраіне пушчы нашмат мацней трымае маразок. У святліцы завіхаецца мілавідная маладая солтыска (мама траіх дзяцей) разам са сваёй матуляй. Грэюць застуджаную святліцу. Абяцаюць, што будзе тут штораз цяплей, калі пачнуць яе наведваць жыхары.

— А адкуль вы ведалі пра нашу імпрэзу? — дапытваецца радныкатолік Станіслаў Садоўскі. — І паякому будзем гаварыць, папольску ці панашаму? Як пачну панашаму, дык будзе мне можа крыху плёнтацца. Але ўмею і пабеларуску, і паруску, бо маю такую працу, што на Свіслач езджу. Адрамантавалі мы святліцу, хораша, а была вельмі доўга зачыненая. Пасля, калі жыхары будуць хацець, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF