Ніва № 12 (3071), 22 сакавіка 2015 г.

Паэт пахаў і смакаў Бацькаўшчыны

Яўген ВАПА

Штотыдзень, кожны чацвер, у нашай рэдакцыі з’яўляецца Віктар Швед за найнавейшым нумарам «Нівы». Прысеўшы за пісьмовым сталом, з ходу распачынае перачытваць палосы свайго тыднёвіка. Пасля першага азнаямлення, развітваецца з усімі і роўным, бадзёрым крокам накіроўваецца ў сваю кватэру на беластоцкіх Дзесяцінах. Карыстаючыся нагодай, паставілі мы некалькі пытанняў нашаму ніўскаму аўтару, якому 23 сакавіка споўніцца роўна дзевяноста гадоў. Многае лета Вам, Спадар Віктар!

«Ніва»: — Перад намі свежы нумар газеты. У рэпартажы Аляксандра Вярбіцкага бачым здымак выводнага крыжа з Вашай вёскі з даволі загадкавым надпісам: «О здравии парней и девушек дер. Мора принимавших участие в торжестве. 30 ХІІ 1956». Пра якое важнае святкаванне ідзе мова на гэтым крыжы? Ён стаіць з боку Крывятыч.

Віктар Швед: — Я паходжу з другога канца вёскі. Такім, як на здымку, я гэтага крыжа не помню. Здаецца, што літары на ім свежа адноўленыя. Калі ідзе пра падзею, пра якую сцвярджаецца на крыжы, мне прыходзіць думка, што гэта будзе ўрачыстае асвячэнне новапабудаванай могілкавай царквы св. Прарока Ільі. Царкву будавалі пасля вайны, на пераломе 40х і 50х гадоў, а ў 1956 годзе яе асвяцілі. Менавіта царкоўны фэст на Ілью пачалі ў нас святкаваць толькі пасля Другой сусветнай вайны. Раней, так як у суседстве, усе спраўлялі Ганну — 7 жніўня. Справа ў тым, што нашую старую капліцу на могілках у чэрвені 1941 г. спецыяльна падпалілі савецкія салдаты, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF