Ніва № 11 (3070), 15 сакавіка 2015 г.

Андрэй Сцепанюк і Кася Сянкевіч на старонках „Дзеяслова”

Сяргей ЧЫГРЫН

Выйшаў з друку ў Мінску першы сёлетні нумар літаратурна-мастацкага часопіса „Дзеяслоў”. Ён выдаецца адзін раз у два месяцы. Свет пабачыў ужо 74-ы нумар.

На старонках часопіса надрукаваны двое паэтаў з Беласточчыны — Андрэй Сцепанюк і маладая паэтэса Кася Сянкевіч. Андрэй Сцепанюк друкаваўся ў „Ніве”, „Белавежы”, „Тэрмапілах”. Ён нарадзіўся ў Бельску-Падляшскім, дзе працуе дырэктарам Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча. На суд чытачоў „Дзеяслова” ён вынес добрую падборку вершаў з агульным загалоўкам „Бельскае маўчанне”.

Пачынаецца падборка вершам „Вечны сон”. Ён прысвечаны памяці Юрыя Гуменюка — выдатнага гарадзенскага паэта і журналіста, якога не стала 19 студзеня 2013 года. Андрэй Сцепанюк піша, што:

Не плачу

Вершы гэта толькі словы...

Пад загалоўкам „Вечны сон” сумны эпіграф: не стала Юрыя Гуменюка. А ў канцы верша дата напісання яго: 20 студзеня 2012. Юра яшчэ быў жывы, бо не стане паэта толькі праз год. Ці рэдакцыя памылілася, ці Андрэй Сцепанюк наблытаў. Але, неяк не па сабе ад такой прыкрай памылкі.

Вершы „Малітва злодзея”, „Героі”, „Я іду да цябе”, „Бельскае маўчанне” — гэта вершы-роздумы. Яны спакойна-разважлівыя, мяккія па танальнасці, аднак у іх прысутнічаюць метафарычная раскаванасць, філасофскія вобразы і пошукі ў галіне рытмікі, вершаванай кампазіцыі. Пра гэта, у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF