Ніва № 11 (3070), 15 сакавіка 2015 г.

Я не герой сваёй эпохі

Паўліна БЯЛЯЎСКАЯ

Яго галава была вельмі цяжкая, так ніколі яшчэ не балела. Зусім перабольшыў, дурань! Ах, як баліць! Ці гэта ён адбывае падарожжа самалётам? Праўда, меў ён ляцець у Амерыку, там хацеў папрацаваць і вярнуцца. Ну, ён так хацеў, штосьці там думаў пра гэта, але каб так адразу ў самалёт і ляцець? Страціў мо розум, ці што...

Якраз Максім Лутоўскі выйшаў на ганак хаты сваіх бацькоў і прытрымаўся парэнчы сходаў. Дом быў вялікім будынкам, з шэрагам акон, крыху нагадваў колішні панскі двор. Чакаць, думаў ледзь стаяўшы на лесвіцы, то ж я ў нейкую Амерыку і не выбраўся. З нейкай цяжкасцю Максім прыгадаў сабе выпадкі сённяшняга дня і схапіўся за галаву, які ён смешны! Быў на факультэце і стаў магістрам эканоміі, а пасля пайшлі цэлай камандай у клуб. Папілі здорава! Памятаў, Караліна прычапілася, хацела гаварыць аб іхніх адносінах... Загадаў ёй адысці, паляпаў па спіне і на канец прытрымаў за руку. Хацеў хутчэй да хлопцаў, гарэлкі ці піва напіцца, а тая не адпускала. На канец сказаў ёй, што не маюць аб чым думаць, што паміж імі штосьці стаіць. Ну і меў плач дзяўчыны, якая так яго палюбіла.

Цяпер ведаў дзе ён, скуль ён і чаму так яму баліць галава. Найлепш было б пакласціся спаць, каб не адчуваць гэтага калыхання ў галаве. Не будзе ён думаць і аналізаваць сваіх паводзін наконт Караліны. Яна адазвецца ў нейкі дзень і тады цвяроза паскладваюць што там паміж імі. Адчыніў вялікія і цяжкія драўляныя дзверы і ўкаціўся ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF