Ніва № 11 (3070), 15 сакавіка 2015 г.

Уручылі першыя гайнаўскія ўзнагароды «Quercus»

Аляксей МАРОЗ

У прысутнасці мясцовых прадпрымальнікаў, самаўрадаўцаў, прадстаўнікоў устаноў культуры, адукацыі, самаўрадавых суполак і дзяржаўных службаў, што дзейнічаюць на Гайнаўшчыне, 20 лютага ў Гайнаўскім доме культуры былі ўручаны першыя ганаровыя ўзнагароды бургамістра горада Гайнаўкі «Quercus 2015». Былі ўзнагароджаны гаспадарнікі Сяргей Мартынюк — старшыня Суполкі «Пронар» у Нарве і Мацей Фармановіч — старшыня Мэблевых фабрык «Фортэ» і мастак Віктар Кабац — шматгадовы настаўнік мастацтва і грамадскі дзеяч у карысць Гайнаўкі і наваколля.

Сабраных прывітаў бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак, які разам са старшынёю Рады горада Якубам Астапчуком і ў кампаніі дзяўчат з танцавальнага калектыву «Перапёлка» ўручылі тры першыя ўзнагароды-статуэткі. Запраектаваў іх гайнаўскі мастак, вучань Віктара Кабаца, Яраслаў Пэршко. Статуэтка «Quercus» нагадвае дуб — адзін з сімвалаў прыпушчанскай Гайнаўкі. Дубы растуць у розных месцах Гайнаўкі — у парку, побач некаторых устаноў, а нават на адрамантаваных тратуарах.

— Я размаўляў з многімі на тэму як дацаніць заслужаных людзей для нашага горада. У размове з Яраславам Пэршко дайшлі мы да вываду, што добрай узнагародай для людзей асаблівай працы будзе статуэтка ў выглядзе дуба — сімвала Гайнаўкі і Белавежскай пушчы. Лацінская назва дуба — Quercus, — сказаў бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак. — Першыя ўзнагароды «Quercus» пайшлі да нашых вялікіх вытворчых суполак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF