Ніва № 11 (3070), 15 сакавіка 2015 г.

Катлеты па- тутэйшаму або Зусім не кулінарныя вандроўкі ў часе і прасторы

Іаанна ЧАБАН

Шматкультурнасць — самая модная цяпер тэма ўсякага роду культурна-грамадскіх пачынанняў. Іх, як і культур на Падляшшы, асабліва шмат. На першы погляд усё быццам у казцы. Думаеш сабе, вось пра нас нехта пачаў клапаціцца, а прынамсі заўважаць нашае спрадвечнае тут існаванне. Часта бывае, што такімі ініцыятывамі ці справамі займаюцца перасяленцы з другіх куткоў Польшчы, для прыкладу, з Варшавы, якім не хапае ведаў і разумення іншага культурна-грамадскага каларыту. З’ехаўшы, спешна ставяць вялікія хаты і таксама спешна падпарадкоўваюць сабе мясцовае насельніцтва. Сапраўдныя лідары, што тут гаварыць. І вось мелюць яны мяса і што там яшчэ пад руку пападзе на свае катлеты. Асноўнае, каб катлетаў было як найбольш, прытым іх якасць застаецца другараднай справай. Важнае, каб страўнік быў поўны і каб яшчэ засталося.

І так некалькі дзён таму пазваніла мне варшаўска-падкрынская лідарка, якая здолела ўжо авалодаць, між іншым, мясцовай, эканамічна-інтэлектуальнай жаночай элітай.

— Робім „Ноч музеяў” у Крынках, — кажа з узбуджанасцю лідарка, — хочам, каб было па-жыдоўску, па-татарску, а таксама па-праваслаўнаму і па-беларуску. Сваю падтрымку абяцалі, між іншым, дзеячы Фонду „Віла Сакрата”. Запрапанавалі зрабіць у сябе перапынак у нашай начной вандроўцы, можа ў вілу нас упусцяць.

Гэтая прапанова здалася мне быццам абвяшчэнне, што вось, я выйграла мільён у латарэі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF