Ніва № 11 (3070), 15 сакавіка 2015 г.

Мінск — Гродна. За кулісамі (ч. 4)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Польскі інстытут, які афіцыйна дзейнічае пры пасольстве Польшчы ў Мінску, з’яўляецца своеасаблівым цэнтрам культуры не толькі польскай у Беларусі. Гэта адзіная, побач Нямецкага інстытута імя Гётэ, такая заходнееўрапейская ўстанова ў Мінску. Тут кіраўнік беластоцкага драмтэатра Агнешка Карыткоўская-Мазур і дырэктар дэпартамента культуры Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства Анатоль Вап падчас нашага мінскага візіту сустрэліся з найцікавейшымі беларускімі драматургамі Мікалаем Рудкоўскім і Дзмітрыем Багаслаўскім. На стале ляжаць нядаўна апублікаваныя «Вяселле» і «Варшавянка» Выспянскага ў перакладзе на беларускую мову пісьменніка Лявона Баршчэўскага ды Фрэдраўскія «Помста», перанесеная на беларушчыну Андрэем Хадановічам ды «Паненскія абяцанні» — Марыяй Мартысевіч. На адной са сцен невялікі плакат запрашае ў галерэю «Ў» на Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце», які пачынаецца праз тры дні.

Сустрэча ў Польскім інстытуце гэта не толькі запрашэнне да супрацоўніцтва дырэктаркі Карыткоўскай-Мазур абодвух драматургаў да міжнароднага, доўгатэрміновага тэатральнага праекта тэатра імя Вянгеркі, вынікам якога мае быць стварэнне новага драматычнага тэксту і спектакля. Гэта таксама магчымасць пагаварыць на іншыя тэмы.

Трымаць еўрапейскі сцяг

У сваім кабінеце дырэктарка Інстытута Уршуля Дарашэўская, дзяячка апазіцыі ПНРаўскай эпохі, у 2008-2013 гадах амбасадар Польшчы ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF