Ніва № 11 (3070), 15 сакавіка 2015 г.

ЮбІлей закона (ч. 2)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Палажэнні Закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях ды рэгіянальнай мове не мёртвае права, але не значыць, што дзякуючы яму ўдалося вырашыць усе праблемы. Не атрымалася стварыць мадэлі культурнай установы меншасцей і іх палітычнага прадстаўніцтва. Не атрымалася да канца таксама стварыць рэальных магчымасцей функцыянавання моў нацыянальных меншасцей у публічнай прасторы, і варта пахіліцца над распрацоўкай спраўнай адукацыі грамадскасці аб нацыянальных і этнічных меншасцях у Польшчы — пералічваў падчас урачыстай сустрэчы парламенцкай камісіі нацыянальных і этнічных меншасцей Мірон Сыч — яе старшыня. Як мы ўжо згадвалі ў папярэднім нумары«Нівы», сустрэчу з удзелам членаў Супольнай камісіі ўрада і нацыянальных ды этнічных меншасцей і прадстаўнікоў меншасных арганізацый сарганізаваў ён з нагоды дзясятай гадавіны прыняцця Сеймам закона аб меншасцях. Сярод гасцей былі сааўтары гэтага дакумента і, між іншым, прадстаўнікі амбасады ЗША ў Польшчы.

Закон, вядомы як «малая канстытуцыя меншасцей», з’яўляецца вынікам працы парламенцкай камісіі, створанай Сеймам 31 ліпеня 1989 года. Галоўным ініцыятарам распрацоўкі закона быў Яцэк Курань. Уступны праект, аўтарства Хельсінскага фонду па правах чалавека, падрыхтаваны быў на зломе 1993 і 1994 гг. Потым пераняла яго, створаная ў рамках парламенцкай камісіі, падкамісія па справах нацыянальных меншасцей. Яе працы працягваліся аж два тэрміны паўнамоцтваў Сейма (II і III (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF