Ніва № 11 (3070), 15 сакавіка 2015 г.

Дарадчык

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Прэзідэнт Тадэвуш Трускаляскі пасля перамогі на выбарах восенню мінулага года, на гэты раз не прызначыў адным са сваіх намеснікаў прадстаўніка асяроддзя меншасцей (з акцэнтам на праваслаўнае), як гэта было раней, калі ён быў прэзідэнтам з памазаннем Грамадзянскай платформы, а не як цяпер са свайго камітэта і толькі з падтрымкай ГП. Тады ён быў абавязаны прызначыць намесніка, у адпаведнасці з дамовай, якую Платформа заключыла з Форумам меншасці Падляшша, значыць, з асяроддзем праваслаўных дзеячаў, якія на апошніх выбарах пацярпелі паражэнне, уводзячы ў беластоцкую гарадскую раду толькі аднаго раднага — Славаміра Назарука. Аднак прэзідэнт нядаўна прызначыў дарадчыка па нацыянальных меншасцях і грамадскіх справах. Стаў ім Марк Масальскі. На мінулагодніх мясцовых выбарах гэты шматгадовы сябра Брацтва праваслаўнай моладзі, узнагароджаны ордэнам святой Марыі Магдаліны II і III ступені, быў кандыдатам у гарадскія радныя са спіска ГП. Занесены быў на спісак у адной з акруг на другім месцы. У гарадскую раду не ўвайшоў. Да гэтага часу ён быў дырэктарам Праваслаўнага дабрачыннага цэнтра «Элеос», у 1998-2010 гадах быў беластоцкім радным і радным ваяводскага падляшскага сейміка (быў віцэ-старшынёй сейміка). У 2008 годзе адначасова быў старшынёй Форуму меншасцей Падляшша і, засядаўшы ў гарадской радзе, стаў упаўнаважаным па грамадскіх і рэлігійных справах ды нацыянальных і рэлігійных меншасцей тадышняга падляшскага маршалка Яраслава (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF